User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-11-23

Божая прысутнасць

Божа, Які любіш мяне,
дапамажы мне
быць адкрытым на Цябе зараз,
калі я адклаў клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй любоўю.

Свабода

Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У цяперашнія часы, Божа, учыні мяне вольным
ад усіх формаў дыскрымінацыі і нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх Любячых вачах.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Лк 21:1-4

Езус паглядзеў і ўбачыў багатых, якія кідалі свае дары ў скарбонку. Убачыў таксама і бедную ўдаву, якая кідала туды дзве лепты, і сказаў: Праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава больш за ўсіх укінула. Бо ўсе яны кідалі дар, маючы лішка, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўвесь пажытак свой, які мела.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У гэтым урыўку Евангелля Езус ставіць бедную ўдаву ў прыклад. Яна тая, хто цалкам давярае Божаму Провіду. Яна ўсё аддае Богу.
  • Да каго з гэтай гісторыі ты сябе адносіш? Да тых, хто дае грошы з лішку і нічога ад гэтага не губляе? Ці да тых, хто адае апошняе. Да такога ахвяравання можна залічыць не толькі грошы, але і свой час, энергію, здольнасці, якія мы аддаем іншым, нават калі стаміліся ці вельмі занятыя. Існуе розніца паміж "даваць міласціну" і дзяліцца сабою, сваімі выгодамі і ўдачай з тымі, у каго іх менш, значна менш, чым у нас. Ці сёння ты меў нагоду, каб ахвяраваць сябе?

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'