User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-11-20

Божая прысутнасць

Божа, Які любіш мяне,
дапамажы мне
быць адкрытым на Цябе зараз,
калі я адклаў клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй любоўю.

Свабода

Пане, Ты стварыў мяне свабодным.
Часцей за ўсё, я прымаю гэты дар як належны.
Натхні мяне жыць у свабодзе так, як Ты прызначыў:
з лагодным сэрцам, поўным даверу да Цябе

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Лк 19:45-48

Езус увайшоў у святыню і пачаў выганяць гандляроў, кажучы ім: Напісана: дом Мой ёсць домам малітвы, а вы зрабілі з яго логава злодзеяў.

І штодня вучыў у святыні. Але першасвятары, і кніжнікі і старэйшыя народу шукалі, як забіць Яго. І не знаходзілі, што ўчыніць Яму, бо ўвесь народ, затаіўшы дыханне, слухаў Яго.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус – прыклад сапраўднага прарока. Ён гаворыць як пасланец Бога і сапраўды з'яўляецца Божым Сынам. Ён выступае ў якасці сведкі супраць усяго, што супярэчыць праўдзе, любові і справядлівасці. І гэтым выклікае гнеў і варожасць тых, хто мае ўладу.
  • Касцёл у сваіх супольнасцях і праз асобных людзей пакліканы працягваць місію сведчання. Рэакцыяй можа быць як падтрымка, так і варожасць. І мы не павінны здзіўляцца ці пазбягаць гэтага. Наш адзіны клопат – гаварыць праўду з любоўю. Пра астатняе паклапоціцца Бог. У рэшце рэшт, праўда, любоў і справядлівасць возьмуць верх.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'