User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-10-21

Божая прысутнасць

Быць прысутным – значыць прыйсці і адкрыцца іншаму.
У той момант, калі я прыходжу сюды,
Бог ужо чакае мяне.
Бог заўсёды прыходзіць першым, жадаючы злучыцца са мной
і быць бліжэй, чым мой самы блізкі сябар.
Карыстаючыся гэтай магчымасцю, я вітаю Бога,
Які так любіць мяне.

Свабода

Мала хто ўяўляе, што Бог зрабіў бы з іх,
калі б яны аддалі сябе цалкам у Яго рукі
і дазволілі Яго міласці фармаваць сябе (св.Ігнацый).
І я прашу ласкі цалкам даверыццца
Божай любові.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Лк 12:39-48

Езус сказаў сваім вучням: Ведайце ж, што калі б гаспадар дому ведаў, у якую гадзіну прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не дазволіў бы ўварвацца ў дом свой. Будзьце ж і вы гатовыя, бо ў гадзіну, аб якой не думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы.

Тады сказаў Пётр: Пане, гэтую прыпавесць расказваеш нам, ці ўсім людзям?

Пан жа сказаў: Хто ж ёсць верным і разумным эканомам, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба? Шчаслівы той слуга, якога гаспадар, калі прыйдзе, знойдзе, што ён так робіць. Сапраўды кажу вам, што паставіць яго над усёй маёмасцю сваёй. Калі ж слуга гэты ў сэрцы сваім скажа: “не хутка прыйдзе гаспадар мой”, – і пачне біць слугаў і служанак, есці, і піць, і ўпівацца, то прыйдзе гаспадар слугі гэтага ў той дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, аб якой не ведае. І жорстка пакарае яго, і спаткае яго лёс няверных. А той слуга, які ведаў волю гаспадара свайго, але не быў гатовы і не рабіў паводле волі яго, будзе моцна пабіты. А той, які не ведаў і зрабіў вартае пакарання, будзе пабіты мала. З кожнага, каму дадзена шмат, і спагнана будзе шмат з яго; і каму даручана шмат, ад таго больш і запатрабуюць.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус вернецца ў канцы часоў, але Ён нас ніколі не пакідаў! "І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку" (Мц 28:20).
  • Пане, няхай маё жыццё будзе такім, каб я не баяўся Твайго прыйсця ў канцы майго зямнога шляху, але чакаў гэтага моманту з радасцю.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'