User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-10-15

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Лк 11:47-54

Сказаў Пан: Гора вам, таму што будуеце грабніцы прарокам, а бацькі вашыя пазабівалі іх. Гэтым вы сведчыце пра ўчынкі бацькоў вашых і згаджаецеся з гэтым: яны пазабівалі іх, а вы будуеце.

Таму і Мудрасць Божая сказала: Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і некаторых заб’юць і будуць пераследаваць. Няхай спагнаная будзе з пакалення гэтага ўся кроў прарокаў, пралітая ад стварэння свету, ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі, забітага паміж алтаром і святыняй. Сапраўды кажу вам: спагнаная будзе з гэтага пакалення.

Гора вам, кніжнікам, таму што забралі ключ пазнання. Самі не ўвайшлі і перашкодзілі тым, хто ўваходзіў.

Пасля гэтых слоў кніжнікі і фарысеі пачалі моцна нападаць на Яго і дапытвацца ў Яго шмат пра што. І хацелі пачуць што-небудзь з вуснаў Ягоных, каб абвінаваціць Яго.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Не часта Евангелле паказвае Езуса ў гневе. Ачышчэнне святыні – адзін прыклад. Сённяшні ўрывак – іншы. Яны нагадваюць нам, што Бог спакою і міласэрнасці – таксама Бог праведнасці і справядлівасці. Мы адчуваем, што крывадушнасць выклікае ў Ім моцнае непрыняцце. Папа Францішак у нядаўняй гаміліі таксама выказаўся з падообный рэзкасцю: “Крывадушнасць – гэта мова д'ябла, мова зла, якая ўваходзіць у наша сэрца і сеецца д'яблам [...] Мы павінны навучыцца прызнаваць сваю віну, разважаць пра тое, што ўнутры нас, бачыць грэх, крывадушнасць і бязбожнасць, якія ёсць у нашым сэрцы, і выказваць гэта перад Богам з пакорай”.
  • Паразважаю пра апошнія 24 гадзіны: ці былі выпадкі, калі я дзейнічаў у супярэчнасці са сваёй верай? Альбо рабіў выгляд, прыкідваўся тым, кім я не з'яўляюся? Як мне пазбегнуць гэтага ў будучым?

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'