User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-09-19

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

Пане, Ты даў мне жыццё і дар свабоды.
Праз Тваю любоў я існую ў гэтым свеце.
Навучы мяне цаніць Твае дары.
Навучы паважаць права на жыццё
кожнага чалавека.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Лк 8:4-15

Кaлі сабраўся вялікі натоўп i людзі з асобных гарадоў прыходзілі да Езуса, Ён расказаў прыпавесць:

Выйшaў сейбіт сеяць зерне свaё. Кaлі сеяў, aднo ўпaлa пры дaрoзе, i былo пaтaптaнa, i птушкi нябесныя паклявалі ягo. Другoе ўпaлa нa скaлу i, узышoўшы, засoхлa, бo не мелa вiльгaцi. Іншaе ж упaлa мiж церняў, i рaзaм вырасла, але церні зaглушылі ягo. A iншaе ўпaлa нa дoбрую зямлю i, калі ўзышло, прынесла плён у сто разоў большы.

Кажучы гэтa, Езус заклікаў: Хтo мaе вушы, кaб слухaць, няхaй слухaе.

I пытaліся ў Ягo вучнi Ягoныя, штo знaчыць гэтaя прыпавесць. Ён скaзaў iм: Вaм дaдзенa пазнаць тaямнiцу Валадарства Бoжaгa, а да астатніх Я гавару ў прыпавесцях, кaб гледзячы не бaчылі i слухaючы не рaзумелі.

Вось што азначае гэтая прыпавесць: Зерне — гэтa слoвa Бoжaе. Штo пры дaрoзе — гэтa тыя, хто слухaе, але пoтым прыхoдзiць д’ябaл i зaбiрaе слoвa з iхнягa сэрцa, кaб не паверылі і не збaвiліся. Штo нa скaле — гэтa тыя, хто пачуе і з рaдaсцю прымaе слoвa, аднак не мaе кaранёў. Яны верaць часова, a ў пару выпрабавання адыходзяць. Штo ўпaлa ў цернi — гэтa тыя, хто пачуў, аднак клопаты, бaгaцце i ўцехi жыцця паглынаюць іх, i яны не прынoсяць плёну. A штo нa дoбрай зямлі — гэтa тыя, хто, пaчуўшы слoвa, захоўвае яго ў дoбрым i чыстым сэрцы i прынoсіць у цярплівaсцi плён.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Мы пераходзім да цыкла прыпавесцяў, пачынаючы з гісторыі пра сейбіта і яе тлумачэння з кароткай заўвагай аб ролі прыпавесцяў. Тлумачэнне прыпавесці падкрэслівае, як па-рознаму ўспрымалася абвешчанае Слова: многія не прынялі навучання Хрыста, іншыя не праявілі настойлівасці ў яго наследванні і г.д., але само Слова з'яўляецца магутным і для многіх працягвае прыносіць стакротны плён.
  • Мацвей сцвярджае, што Езус размаўляў з натоўпам прыпавесцямі, каб патлумачыць людзям тое, што было схавана з часоў заснавання свету. Зробім паўзу, каб падзякаваць Пану за Яго аб’яўленне праз прыпавесці.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'