User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-09-18

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Мала хто ўяўляе, што Бог зрабіў бы з іх,
калі б яны аддалі сябе цалкам у Яго рукі
і дазволілі Яго міласці фармаваць сябе (св.Ігнацый).
І я прашу ласкі цалкам даверыццца
Божай любові.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Лк 8:1-3

Езус праходзіў па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым. І былі з Ім Дванаццаць, а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хваробаў: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў; Яна, жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёю.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Лука ўзгадвае трох галілейскіх жанчын-вучаніц Езуса: Марыю, называную Магдаленай, Яну, жонку Хузы, чыноўніка Ірада, і Зузану. Першыя дзве з'яўляюцца ў фрагменце пра смерць і ўваскрасенне Хрыст. Іншыя Евангеллі ўзгадваюць іх падобным чынам, але толькі Лука паведамляе нам, што яны служылі Езусу і Дванаццаці і “дапамагалі ім маёмасцю сваёй”. Яны сімвалізуюць тысячы асобаў, якія служылі Хрыстоваму Касцёлу.
  • Некаторыя даследчыкі абвінавацілі Луку ў тым, што ён патрыярхальна адлюстраваў жанчын як простых хатніх гаспадынь. У абарону Лукі выступілі іншыя навукоўцы. Аднак гэты кароткі эпізод паказвае, што евангелісты былі людзьмі першага стагоддзя нашай эры і мелі абмежаванні свайго часу. Мы павінны памятаць, што культура натхнёных аўтараў Святога Пісання адлюстроўвае ўстаноўкі і каштоўнасці, якія мы сёння не прынялі б, і таму мы павінны старанна адрозніваць іх ад духа евангельскага паслання.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'