User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-09-17

Божая прысутнасць

Пакуль я сяджу тут за камп’ютарам
або з тэлефонам,
Бог побач са мной,
удыхае жыццё ў маё існаванне
і ў навакольны свет.
Некалькі хвілін я застаюся ў цішыні,
каб усвядоміць любячую прысутнасць Бога.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Лк 7:36-50

Адзін з фарысеяў запрасіў Езуса паесці з ім. І ўвайшоўшы ў дом фарысея, Ён узлёг за сталом. І вось, жанчына, якая была грэшніцай у горадзе, даведаўшыся, што Ён узлёг за сталом у доме фарысея, прынесла алебастравы флакон пахучага алею і, стоячы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і валасамі сваёй галавы выцірала і цалавала ногі Яму, і намашчвала пахучым алеем.

Убачыўшы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: Калі б Ён быў прарокам, то ведаў бы, хто гэта жанчына, якая дакранаецца да Яго, што яна грэшніца.

І Езус сказаў яму ў адказ: Сымон, Я хачу нешта сказаць табе.

Ён жа кажа: Скажы, Настаўнік.

У аднаго крэдытора былі два даўжнікі. Адзін вінен быў пяцьсот дынараў, а другі – пяцьдзесят. Паколькі не мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Дык хто з іх больш палюбіць яго?

Сымон адказаў: Думаю, той, каму больш даравана.

Ён сказаў яму: Ты правільна разважыў.

І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: Бачыш гэтую жанчыну? Я прыйшоў у твой дом, і ты не даў Мне вады для ног, а яна слязьмі абліла Мае ногі і выцерла сваімі валасамі. Ты пацалунку Мне не даў, а яна з той хвіліны, калі Я прыйшоў, няспынна цалуе Мне ногі. Ты галавы Мне алеем не намасціў, а яна пахучым алеем намасціла Мне ногі. Дзеля гэтага кажу табе: Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла. А каму мала даруецца, той мала любіць.

А ёй сказаў: Даруюцца табе грахі.

І тыя, хто сядзеў за сталом разам з Ім, пачалі казаць самі сабе: Хто Ён такі, што нават грахі даруе?

А Ён сказаў жанчыне: Вера твая ўратавала цябе, ідзі ў спакоі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Гэты загадкавы эпізод паказвае, што не ўсе фарысеі былі жорсткімі праціўнікамі Езуса і што ў фарысейскай групе былі рознагалоссі. Мы бачым фарысея, які запрашае ў свой дом Езуса. Але ўсё не так проста: прымаючы Езуса, фарысей не праяўляе гасціннасці, і тады Езус супрацьпастаўляе такое стаўленне велізарнай шчодрасці "грэшніцы". Такім чынам, гэты ўрывак можна ўспрымаць як ўрок таго, што сапраўды мае значэнне. Езус дае зразумець, што шчодрасць сэрца пераўзыходзіць прынятыя звычаі.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'