User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-09-16

Божая прысутнасць

Бог са мною, і больш таго:
Ён унутры мяне,
Ён дае мне існаванне.
Дазволю сабе засяродзіцца
на жыватворнай прысутнасці Бога
ў маім целе, у маёй душы, у маім сэрцы –
тут і зараз.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

Добры Божа, дапамажы ўсведамляць
Тваю прысутнасць,
Тваю моц і Тваю любоў
праз усе дні жыцця майго.

Слова Божае

Лк 7:31-35

Пан сказаў: З кім параўнаю людзей роду гэтага? Да каго яны падобныя? Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і клічуць адно аднаго, кажучы: Мы гралі вам на жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі.

Прыйшоў Ян Хрысціцель, які не еў хлеба і не піў віна, а вы кажаце: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, а вы кажаце: Гэты чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў. Але апраўдана мудрасць ўсімі дзецьмі сваімі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Ёсць пытанні, якім адведзена пэўнае месца ў Евангеллі, але якія сёння для нас не з'яўляюцца "гарачымі" тэмамі. Паміж Янам Хрысціцелем і Езусам існавалі даўнія адносіны, але ў евангельскія часы яны былі прадметам абмеркаванняў і дыскусій. Калі спрасціць пытанне, некаторыя вучні Яна казалі, што, паколькі Ян ахрысціў Езуса, ён павінен быць вышэй за Езуса. Сёння мы можам пакінуць гэтае пытанне ўбаку і паглядзець на маральную праблему, якую ўздымае гэты урывак.
  • Чым мы кіруемся, разглядаючы пэўную сітуацыю? Нашым стаўленнем ці прынцыпамі? Адных мы называем “абжораміі», іншых – «апантанымі», бо такая пазіцыя нам падыходзіць. Словы Езуса ў сённяшнім урыўку праліваюць святло на наш драматычна палярызаваны свет, а таксама на нашую схільнасць да асуджэння.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'