User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-09-15

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Ян 19:25-27

Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў: Жанчына, вось сын Твой. Потым сказаў вучню: Вось Маці твая. І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Няма ў створаным свеце нічога каштоўнейшага за чалавека. На жаль, мы часта адчуваем сябе непатрэбнымі і мізэрнымі аж да той ступені, што пагарджаем сабой; але гэта няпраўда! Якраз наадварот, цэлы Сусвет варты менш, чым адна душа. Бог палюбіў нас так, што памёр на крыжы; Марыя палюбіла нас так, што прайшла праз Свае пакуты ў падножжа крыжа. За нас усіх разам і за кожнага асобна, бо ўсё чалавецтва не пераўзыходзіць адну асобную душу.
  • Кожнае “я”, – гаворыць нам святы Ян Павел ІІ, – адзінае і непаўторнае, не мае множнага ліку. Я ўмілаваны Богам так, быццам я стаю адзін перад Ягонай любоўю; я ўмілаваны Марыяй так, быццам бы я – адзінае Яе дзіця. Уся кроў Хрыста была пралітая за мяне; усе слёзы Маці Божай былі выплаканыя за мяне.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'