User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-08-04

Божая прысутнасць

Мая душа тужыць па Табе, Пане.
Калі я кірую да Цябе свае думкі,
то знаходжу супакой і наталенне прагі.

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Я нагадваю сабе,
што знаходжуся ў прысутнасці Бога.
Я знаходжу прытулак у Яго Сэрцы.
Ён – мая моц у хвіліны слабасці,
Ён – маё суцяшэнне ў хвіліны смутку.

Слова Божае

Mц 15:1-2, 10-14

Тады прыйшлі да Езуса фарысеі і кніжнікі з Ерузалема і сказалі: «Чаму Твае вучні парушаюць традыцыю старэйшых, бо не абмываюць рук сваіх, калі спажываюць хлеб?» І, паклікаўшы людзей, сказаў ім: «Слухайце і разумейце. Не тое, што ўваходзіць у вусны, робіць чалавека нячыстым, але тое, што выходзіць з вуснаў, робіць чалавека нячыстым!» Тады вучні падышлі і сказалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы гэтае слова, абурыліся?» А Ён сказаў у адказ: «Усялякая расліна, якую не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, будзе вырвана з каранямі. Пакіньце іх, яны—сляпыя павадыры сляпых. Калі сляпы вядзе сляпога, то абодва ўпадуць у яму».

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус заўсёды заклікае нас да пошуку больш глыбокага сэнсу правілаў і практык. Яго словы гучаць, як выклік для нас: "Тое, што выходзіць з вуснаў, робіць чалавека нячыстым!". Як лёгка мы гаворым, не падумаўшы, і не ўсведамляем, якую шкоду і боль можам прынесці іншым. Скарыстаемся ж цяпер момантам, каб паразважаць аб моцы і ўплыве нашых слоў: яны могуць як узняць на духу, так і зруйнаваць дашчэнту.
  • Езус – Слова, якое сталася Целам. Што гэтая праўда значыць у маім жыцці?

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'