User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-08-02

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Калі Бог пажадае мне нешта сказаць,
ці зразумею я?
Калі Бог будзе суцяшаць ці выпрабоўваць мяне,
ці я здолею заўважыць?
Я прашу аб ласцы быць свабодным
ад сваёй прадузятасці
і адчыніццца на ўсё, што Бог хоча мне сказаць.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Mц 14:13-21

Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, Ён асобна адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца, а натоўпы людзей, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў. Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў вялікі натоўп людзей, і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх.

Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі: Пустыннае месца гэтае і гадзіна ўжо позняя; адпусці народ, каб яны пайшлі ў вёскі і купілі ежы сабе. Езус сказаў ім: Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці.

Яны ж кажуць яму: У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён сказаў: Прынясіце іх Мне сюды.
Пасля Ён загадаў народу сесці на траву, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, паглядзеў на неба, благаславіў і, паламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні – народу. І елі ўсе і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў. А тых, хто еў, было каля пяці тысяч чалавек, не лічачы жанчын і дзяцей.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Гэта адзіны цуд, пра які паведамляюць усе чатыры Евангеллі, таму што сувязь з Эўхарыстыяй відавочная. Дзеясловы, якія выкарыстоўваюцца для апісання таго, што Езус зрабіў з хлебам, паўтараюцца пры кожнай святой Імшы. Эўхарыстыя мае тыя ж рысы цуду: супольнасць, перамяненне сціплых прадуктаў у тое, што наталяе голад, – гэта знак нязмернага багацця Божага дара, ім з’яўляецца Цела і Кроў Хрыста. Я прашу аб ласцы ўдзячнасці за Эўхарыстыю і больш глыбокага перажывання гэтай вялікай таямніцы.
  • Цуд памнажэння хлябоў адбыўся ў вельмі незвычайны момант: у канцы дня, калі прыйшоў час вярнуцца дадому, вучні зразумелі, што ў іх толькі пяць хлябоў і дзве рыбы. Але Езус папрасіў вучняў і сваіх слухачоў даверыцца Яму. І людзі расселіся на траве так, нібыта нікуды не спяшаліся. Іх давер быў узнагароджаны – яны атрымалі ежы больш, чым было трэба. Узгадваю некаторыя моманты, калі я адчуваў шчодрасць Бога ў сваім жыцці, і прашу Пана навучыць мяне даверліва “сядзець” у моманты крызісаў.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'