User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-08-01

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Я прагну ўбачыць вачамі веры,
якім я мог бы быць і што рабіць,
калі б толькі дазволіў Богу,
майму любячаму Творцу,
працягваць ствараць, вясці і фарміраваць мяне.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Мц 14:1-12

Тэтрарх Ірад пачуў пагалоску пра Езуса і сказаў слугам сваім: Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і пагэтаму цуды здзяйсняюцца ім.
Ірад жа схапіў Яна, зняволіў яго і кінуў у вязніцу з-за Ірадыяды, жонкі ягонага брата Філіпа. Бо Ян казаў яму: Не дазволена табе мець яе. І хацеў забіць яго, але баяўся народа, які лічыў яго прарокам.

Калі былі народзіны Ірада, дачка Ірадыяды танцавала перад сабранымі і спадабалася Іраду. Таму ён клятваю паабяцаў даць ёй усё, чаго толькі папросіць. І яна, падвучаная сваёю маці, сказала: Дай мне галаву Яна Хрысціцеля на місе. Кароль засмуціўся, але дзеля клятвы і тых, хто быў з ім за сталом, загадаў даць. І паслаў у вязніцу адсячы галаву Яну. І прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй маці.
Тады ягоныя вучні прыйшлі, забралі цела і пахавалі яго. Потым пайшлі расказаць Езусу.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • З кім я сёння ідэнтыфікую сябе? З Янам Хрысціцелем, бясстрашным вестуном праўды і справядлівасці? Ці з Ірадам, які скампраметаваў праўду і справядлівасць пад ціскам чужых меркаванняў і сваіх інтарэсаў? Я ўпэўнены, што ўсе мы можам узгадаць выпадкі, калі мы не трымаліся таго, што добрае і справядлівае, але выбіралі лягчэйшую дарогу.
  • Ян Хрысціцель для нас з’яўляецца прыкладам цэльнага і сумленнага чалавека. Кожны з нас па-свойму пакліканы быць прарокам, выступаць сведкам Божага шляху, але зрабіць гэта не заўсёды проста. Знойдзем час, каб паразважаць у малітве над гэтым пакліканнем.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'