User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-07-31

Божая прысутнасць

Мая душа тужыць па Табе, Пане.
Калі я кірую да Цябе свае думкі,
то знаходжу супакой і наталенне прагі.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Мц 13:54-58

Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну і вучыў іх у сінагозе іхняй, так што яны здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэтая мудрасць і моц? Ці не сын Ён цесляра, ці не Ягоную Маці завуць Марыя, а братоў Ягоных Якуб і Юзаф, Сымон і Юда? І сёстры Яго ці не ўсе сярод нас? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта? І сумняваліся ў Ім.

А Езус сказаў ім: Не бывае прарока без пашаны, хіба толькі на бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім. І не ўчыніў там шмат цудаў з-за нявер’я іхняга.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Жыхары Назарэта былі ўпэўненыя, што ведалі ўсё пра Езуса, іх не кранала навізна Яго навучання. У ім была і застаецца рызыка, для мяне таксама. Магчыма, я адчуваю ў сабе супраціў і не хачу, каб Ён увайшоў у некаторыя сферы майго жыцця, каб паставіў мяне перад складанымі пытаннямі, якіх я пазбягаю. Я прашу аб ласцы адкрытага сэрца, каб пазнаваць Езуса ўсё глыбей, любіць усё мацней, ісці за Ім усё бліжэй.
  • Сёння ўспамін Ігнацыя Лаёлы, аўтара “Духоўных практыкаванняў” і заснавальніка езуітаў (якія стварылі і падтрымліваюць сайт "Прастора малітвы"). Ігнацый любіў казаць пра сябе як пра пілігрыма, які заўсёды шукае Божую волю і стараецца знаходзіць Бога ва ўсім. Праз заступніцтва гэтага святога я прашу сапраўднай ўнутранай свабоды, каб я таксама мог стаць больш успрымальным і адкрытым на Божую прысутнасць у маім жыцці і свеце вакол мяне.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'