User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-07-30

Божая прысутнасць

Чым часцей мы клічам Бога,
тым лепш адчуваем Яго прысутнасць.
Дзень за днём
мы набліжаемся
да Божага Сэрца, напоўненага Любоўю.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Mц 13:47-53

Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае таксама да нерата, закінутага ў мора, што збірае рыбу ўсялякага кшталту. Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрае сабралі ў посуд, а благое выкінулі вон.

Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць Анёлы, і аддзеляць ад праведнікаў благіх, і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.

Езус спытаўся ў іх: Ці зразумелі вы ўсё гэта? Яны адказалі Яму: Так. Ён жа сказаў ім: Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое.

Закончыўшы гэтыя прыпавесці, Езус пайшоў адтуль.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Гэтая прыпавесць вельмі падобная да прыпавесці пра пшаніцу і пустазелле. Заўсёды ёсць тыя, хто хоча бачыць Касцёл, які складаецца толькі з добрых людзей, а дрэнным там месца няма. Яны не разумеюць, што гэта, верагодна, будзе пусты Касцёл, бо Бог вырашыў быць міласэрным і цярплівым да нас, грэшных, пакідаючы суд на самы канец. Хіба мы не грэшнікі, якіх Бог кліча прыняць Яго міласэрнасць у нашым жыцці і ў жыцці іншых?
  • Езус кажа, што да Валадарства належыць мудры гаспадар дома, які са сваёй скарбніцы выносіць новае і старое. Касцёл ведае канфлікты паміж лібераламі і кансерватарамі, традыцыяналістамі і наватарамі. Езус запрашае нас быць мудрымі, здольнымі зразумець, што мае каштоўнасць: новае ці старое. Я малюся за гэтую мудрасць і за спакой і павагу ў Касцёле.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'