User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-06-07

Божая прысутнасць

Я разважаю аб прысутнасці Бога навокал і ўва мне.
Стварыцель Сусвету, Сонца і Месяца, Зямлі,
кожнай малекулы, кожнага атама, – усяго, што ёсць:
Бог прысутны ў кожным удары майго сэрца. Бог са мной. Цяпер.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Ян 3:16-18

Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • "Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага”. Мы верым, што Бог ўмяшаўся ў гісторыю чалавецтва і аддаў Свайго Адзінароднага Сына, каб паказаць, што Ён адносіцца да нас так, як любячы бацька да сваіх дзяцей. Бог любіць свет, любіць кожнага з нас, любіць мяне.
  • У гэтым і заключаецца ўсё пасланне Езуса, прамоўленае Ім словамі і ўвасобленае ў Ягоным жыцці. Як адзін багаслоў сказаў аб Хрыстовым пасланні: "Там проста няма нічога іншага”. Наколькі я сам перакананы ў гэтым?
  • З любові да мяне Бог прагне майго збаўлення, аднаўлення цэласнасці маёй істоты.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'