User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-05-23

Божая прысутнасць

Пакуль я сяджу тут за камп’ютарам
або з тэлефонам,
Бог побач са мной,
удыхае жыццё ў маё існаванне
і ў навакольны свет.
Некалькі хвілін я застаюся ў цішыні,
каб усвядоміць любячую прысутнасць Бога.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Я нагадваю сабе,
што знаходжуся ў прысутнасці Бога.
Я знаходжу прытулак у Яго Сэрцы.
Ён – мая моц у хвіліны слабасці,
Ён – маё суцяшэнне ў хвіліны смутку.

Слова Божае

Ян 16:23-28

Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам. Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай.

Гэта Я казаў вам у прыпавесцях. Надыходзіць гадзіна, калі ўжо не ў прыпавесцях буду казаць, а адкрыта абвяшчу вам пра Айца. У той дзень будзеце прасіць у імя Маё. І не кажу, што Я буду прасіць Айца за вас, бо сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я выйшаў ад Бога.

Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет. Зноў пакідаю свет і іду да Айца.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Сёння мы чуем не самыя простыя вершы Евангелля паводле Яна, але яны напоўнены глыбокім сэнсам. Да гэтага часу вы нічога не прасілі ў Імя Маё. Да гэтага часу Я быў з вамі, і вы маглі прасіць Мяне непасрэдна. Пасля Уваскрасення, паколькі Я ўвайду ў сваю славу і сяду праваруч Айца, вы зможаце прасіць Айца ў Маё імя і атрымаеце.
  • “Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я выйшаў ад Бога”. Для Яна любоў і вера заўсёды цесна спалучаюцца паміж сабой, гэта два бакі нашых адносінаў з Богам. Як і ў апосталаў, у мяне вера і любоў недасканалыя, але я стараюся рабіць усё, што ад мяне залежыць, і для міласэрнага Айца гэтага дастаткова. З іншага боку, Ягоная любоў не мае межаў. Я стаю ў абліччы вялікай таямніцы любові Айца да мяне і прашу адарыць мяне большай любоўю і верай.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'