User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2020-05-20

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Ян 16:12-15

Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам.

Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Я чую, як Езус кажа, што мае сказаць асабіста мне нашмат болей. Як я стаўлюся да гэтага? Ці баюся, што Езус можа мяне аб нечым папрасіць? Як рэагую, калі чую штосьці такое, чаго не хачу чуць? Ці прашу Святога Духа весці мяне ў праўдзе і дапамагчы мне паверыць, што тое, чаго хоча Езус, заўсёды будзе жыццядайным для мяне?
  • Я адпускаю ўвесь супраціў. Што Ты хочаш сказаць мне, Пане? Кажы, бо я слухаю. Спакойна сяджу з Езусам і дазваляю Яму гаварыць з маім сэрцам.

Размова

Езус часта задаваў пытанні людзям,
якія прыходзілі да Яго.
Я імкнуся адчуць, што Ён блізка ў гэтыя хвіліны,
слухае маю малітву і пытаецца:
"Чаго ты жадаеш?"
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'