User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2019-05-18

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Пане, адары мяне ласкай
свабоды духа.
Ачысці маё сэрца і душу,
каб я мог радасна жыць ў Тваёй любові.

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Ян 14:7-14

Езус сказаў сваім вучням: Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. І ад гэтага часу вы ведаеце Яго і ўбачылі Яго.

Філіп кажа Яму: Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам.

Адказаў яму Езус: Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца. Дык чаму ты кажаш: Пакажы нам Айца? Ці ты не верыш, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Але Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы свае. Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх учынкаў.

Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца Майго. І тое, аб чым папросіце ў імя Маё, Я зраблю гэта, каб ўславіўся Айцец у Сыне. Калі аб чым папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Словы Езуса да Філіпа моцна здзіўляюць. Можна сказаць, што гэта вяршыня Евангелля паводле Яна і нават Новага Запавету ў цэлым. “Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца”. Езус не проста святы чалавек, альбо прарок альбо богападобны анёл – Ён ёсць выявай Бога нябачнага, аўтапартрэтам Бога.
  • Айцец “у” Езусе, як і Езус “у” Айцы. Гэтая паўнамоцная прысутнасць дазваляе Езусу здзяйсняць вялікія справы, а вучням дазволіць зрабіць яшчэ большыя. І ўсё ж... кажучы так, Езус ужо ведае, якая смерць Яго чакае. Яго “ўлада” выяўляецца ў поўнай слабасці і ўразлівасці.
  • Мы таксама запрошаныя прыняць удзел у жыцці і працы Бога. Гаворка на Апошняй вячэры ў Евангеллі паводле Яна ідзе аб нашым утаямнічанні ў боскасць: у якасці дзяцей, сяброў Бога і Яго супрацоўнікаў.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'