User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2019-05-17

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Ян 14:1-6

(Падчас апошняй вячэры) Езус сказаў сваім вучням: Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце.

 Кажа яму Тамаш: Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу?

 Езус сказаў яму: Я — дарога і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Неверагодна, як чула Езус суцяшае сваіх сяброў у апошні вечар: “Няхай не трывожыцца сэрца вашае”. А хто суцяшае Яго? Да самага канца Ён працягвае верыць у моц і любоў Айца.
  • Вельмі хатні вобраз пакояў у доме Айца: Езус ідзе падыхтаваць нам жыллё, а затым вернецца, каб суправадзіць нас дадому. Прычым Ён і тут выконвае ролю слугі, які клапоціцца пра важных гасцей.
  • На хрысціянскіх пахаваннях словы Езуса з'яўляюцца крыніцай суцяшэння і лагодзяць наш страх смерці, “неадкрытай краіны”, якая застаецца для нас схаванай у цемры. Езус, Святло, вядзе нас у гэтым самым страшным і невядомым падарожжы.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'