User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2019-05-16

Божая прысутнасць

Біццё майго сэрца, дыханне, рух маіх думак –
знакі таго, што Бог працягвае мяне ствараць.
Я спыняюся на імгненне і стараюся ўсвядоміць
гэтую прысутнасць Бога ўва мне.

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Ян 13:16-20

Калі Езус абмыў вучням ногі, сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга не большы за свайго гаспадара, і пасланец не большы за таго, хто паслаў яго. Калі гэта ведаеце і чыніце так, вы шчаслівыя.

Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю, каго абраў. Але, каб збылося Пісанне: Хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне сваю пяту. Цяпер, перш чым гэта станецца, кажу вам, каб, калі станецца, вы паверылі, што гэта Я.

Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто Мяне прымае, прымае таго, хто паслаў Мяне.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Нягледзячы на тое, што мы зараз у Велікодным перыядзе, сённяшняе чытанне вяртае нас у той незвычайны вечар, калі Езус еў і піў са сваімі сябрамі і рыхтаваў іх да новай Пасхі. Паразважаем пра дзіўны жэст абмывання ног вучням.
  • Падчас сваёй Апошняй вячэры напярэдадні крыжовай смерці Езус дае доўгі выклад навучання, але пачынае з моцнага, бязмоўнага жэста, яшчэ раз падкрэсліваючы, што вырашальнае значэнне мае менавіта ажыццяўленне пачутых Божых слоў; прыкладам з’ўляюцца Яго ўласныя паводзіны, якія мы пакліканы пераймаць адначасова з навучаннем.
  • Езус не мае ніякіх ілюзій наконт слабых грэшных людзей, да якіх Ён звяртаецца. Адзін выдасць Яго, астатнія разбягуцца ў пачатку выпрабавання. Так, гэтыя людзі, Хрыстовыя вучні, – эгацэнтрычныя і амбіцыйныя, таму Ён павінен паказаць ім паставу служэння. Але Езус іх не пакідае і не расчароўваецца, яны застаюцца тымі, каго Ён “выбраў”. Здаецца, у Яго так мала часу ў апошні вечар, і ўсё ж Ён паказвае ім шлях да шчасця.

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'