User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2019-05-15

Божая прысутнасць

Мая душа тужыць па Табе, Пане.
Калі я кірую да Цябе свае думкі,
то знаходжу супакой і наталенне прагі.

Свабода

Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У цяперашнія часы, Божа, учыні мяне вольным
ад усіх формаў расізму і нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх Любячых вачах.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Ян 12:44-50

Езус усклікнуў і сказаў: Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў таго, хто Мяне паслаў. І хто бачыць Мяне, бачыць таго, хто паслаў Мяне. Я прыйшоў на свет як святло, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры. І калі хто пачуе словы Мае і не захавае іх, Я не суджу яго. Бо Я прыйшоў не судзіць свет, але свет збавіць.

Хто пагарджае Мною і не прымае слоў Маіх, той мае сабе суддзю: слова, якое Я абвяшчаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень. Бо Я казаў не ад сябе, але Айцец, які паслаў Мяне, Ён даў Мне запаведзь, што казаць і што гаварыць. І Я ведаю, што запаведзь Ягоная — гэта жыццё вечнае. Таму тое, што Я кажу, кажу так, як сказаў Мне Айцец.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Святло і цемра, зрок і слепата, дзеянне і бяздзейнасць. Шмат разоў у Евангеллі паводле Яна мы знаходзім падобныя пары супрацьлегласцяў. Хто прымае святло-Хрыста, можа “бачыць” ясна, разумець. Без святла, у поўнай цемры, ніхто не можа нічога рабіць. Неспасцігальна, чаму некаторыя выбіраюць трыванне ў цемры? Чаму нехта выбірае слепату?
  • Сённяшнія выказванні Езуса падсумоўваюць Яго публічнае служэнне: аб слуханні Яго слоў і дзеянні паводле іх. Навучанне важнае, бо паходзіць ад Айца, з якім Езус звязаны вельмі моцна, таму Ян Евангеліст называе Хрыста менавіта Словам.
  • Існуе непарыўная сувязь паміж выразам “захоўваць Мае словы” і фразай з Евангелля паводле Мацвея “рабіць Мае справы”. Якія словы патрабуюць дзеяння? Мы “захоўваем” запаведзі, даём і трымаем абяцанні, застаёмся вернымі ў пакліканні. Словы Пана з’яўляюцца словамі сілы, якія на самай справе могуць сфармаваць нашае жыццё.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'