User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2019-05-13

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся і думаю пра любоў і ласку,
спасланыя мне Богам
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
Богам, які зрабіў мяне
Сваёй Святыняй...

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Пане, Ты даў мне начны сон, каб адпачыць.
Падчас дзённай актыўнасці
не дазволь мне забывацца пра Тваю дабрыню.
Навучы мяне дзяліцца з іншымі Тваімі дарамі.

Слова Божае

Ян10:1-10

Езус сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас. За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых.

Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім.

Езус зноў сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я — брама для авечак. Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. Я — брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • “Я-выказванні” Езуса у чацвёртым Евангеллі вельмі важныя. “Я … хлеб жыцця … жывая вада … святло свету” і г.д. У іх адкрываецца Боская прырода Езуса, упершыню з таго часу, калі Бог адказаў на пытанне Майсея “Я ЁСЦЬ, ЯКІ ЁСЦЬ”. Выявы і вобразы, якімі карыстаецца Езус, паказваюць нам Бога.
  • Калі Езус кажа, што Ён – “брама” аўчарні, слухачы разумеюць, што Бог прадстаўлены ў вобразе пастыра са Старога Запавета, выдатна вядомага па 23-м псальме. Ідэал добрага, клапалівага пастыра ажывае, калі мы даведваемся, што звычай пастыра – спаць на ўваходзе і быць, такім чынам, “брамай” аўчарні.
  • Адметнае выказванне, якое можна знайсці толькі ў Евангеллі ад Яна, што Езус “прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку”. Мы бачым вобраз поўнай свабоды разам з надзейнай бяспекай, новы варыянт 23-га псальма, дзе авечка ні ў чым не церпіць нястачы, але мае поўню жыцця, а дабрыня і міласэрнасць заўсёды ідуць побач з ёю.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'