User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2019-03-26

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Пане, Ты стварыў мяне свабодным.
Часцей за ўсё, я прымаю гэты дар як належны.
Натхні мяне жыць у свабодзе так, як Ты прызначыў:
з лагодным сэрцам, поўным даверу да Цябе

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Мц 18,21-35

Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў? Езус адказвае яму: Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў.

Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. Калі ён пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысячаў талантаў. Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў прадаць яго і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. Тады, упаўшы, слуга кланяўся перад ім і казаў: Будзь велікадушны да мяне, і ўсё табе аддам. Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугою, адпусціў яго і дараваў яму доўг. А калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: Аддай мне, што вінен. Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных і маліў яго, кажучы: Будзь велікадушны да мяне, і аддам табе. Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу.

Сабраты яго, убачыўшы, што здарылася, засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі гаспадару свайму ўсё, што cталася. Тады гаспадар ягоны паклікаў яго і сказаў: Нягодны слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне; ці ж не належала і табе змілавацца над сабратам тваім, як і я змілаваўся над табою? I, разгневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго мучыцелям, пакуль не верне яму ўсяго доўгу. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца вашага не даруе брату свайму.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Сёння мы молімся вельмі знаёмым урыўкам Евангелля. Прыпавесць аб неміласэрным крэдыторы. Прачытай яе яшчэ раз і пасля адзнач, якія словы закранулі мацней за ўсе астатнія.
  • Міласэрнасць – адна з наймацнейшых боскіх якасцяў, калі можна так выказацца. Нішто, акрамя міласэрнасці, народжанай са спачування, не можа дараваць доўг, як у прыпавесці. Затым мы пакліканыя быць міласэрнымі, як і атрымалі міласэрнасць. Міласэрнасць глыбейшая за прабачэнне; яна глядзіць у сэрца іншага чалавека і ставіць сябе на яго месца. Яна нясе спагаду і дзейснае ацаленне.
  • Я ў пакоры прыходжу да Бога, які прабачае мне ўсё і любіць мяне. Бывае, мне складана прыняць Божае прабачэнне, але разважаючы над яго шчодрасцю, я вучуся дараваць іншым больш свабодна і ахвотна.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'