User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-12-20

Божая прысутнасць

Мая душа тужыць па Табе, Пане.
Калі я кірую да Цябе свае думкі,
то знаходжу супакой і наталенне прагі.

Свабода

Мала хто ўяўляе, што Бог зрабіў бы з іх,
калі б яны аддалі сябе цалкам у Яго рукі
і дазволілі Яго міласці фармаваць сябе (св.Ігнацый).
І я прашу ласкі цалкам даверыццца
Божай любові.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Лк 1:26-38

Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.

Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.

І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.

А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.

Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Марыя здзіўляе сваёй абсалютнай аўтэнтычнасцю. Яна рэагуе на ашаламляльную навіну, што яна павінна нарадзіць Месію, спакойным удакладненнем, перш чым даць сваю згоду. Няма і следу фальшывай сціпласці ў тым, як яна прымае гэту велізарную місію. Ці не са страху я стаўлю межы маёй місіі на зямлі?
  • Бог мае для мяне пэўнае заданне; як Марыя, я пакліканы несці Добрую вестку іншым, і Святы Дух будзе дапамагаць мне. Але Бог чакае майго адказу.
  • Пане, не дай мне быць падобным на чалавека, які закапаў свой адзіны талант.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'