User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-12-19

Божая прысутнасць

Быць прысутным – значыць прыйсці і адкрыцца іншаму.
У той момант, калі я прыходжу сюды,
Бог ужо чакае мяне.
Бог заўсёды прыходзіць першым, жадаючы злучыцца са мной
і быць бліжэй, чым мой самы блізкі сябар.
Карыстаючыся гэтай магчымасцю, я вітаю Бога,
Які так любіць мяне.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Лк 1:5-25

У часы Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар па імені Захарыя, з роду Абія. Жонка ягоная была з роду Аарона; і было імя яе Альжбета. Абодва яны былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзяў і наказаў Пана. Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплодная; былі яны ўжо ў старым узросце.

Калі Захарыя па вызначанай чарзе выконваў святарскае служэнне перад Богам, яму, паводле святарскага звычаю, выпаў лёс увайсці ў святыню Пана, каб кадзіць. Усё ж мноства народу малілася звонку падчас каджэння.

І з’явіўся яму анёл Пана, які стаяў з правага боку кадзільнага ахвярніка. І збянтэжыўся Захарыя, калі ўбачыў яго, і страх ахапіў яго.

Анёл жа сказаў яму: Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына і назавеш яго імем Ян. І будзе табе радасць і вяселле, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму. Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана, і не будзе піць ні віна, ні хмяльнога напою, і напоўніцца Духам Святым яшчэ ва ўлонні маці сваёй. І многіх з сыноў Ізраэля наверне да Пана Бога іхняга. І пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, непаслухмяных да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць для Пана народ дасканалы. І сказаў Захарыя анёлу: Па чым я пазнаю гэта? Бо я стары і жонка мая ў старым узросце.

І сказаў анёл яму ў адказ: Я, Габрыэль, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе добрую вестку. І вось будзеш ты маўчаць і не зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што ты не паверыў словам маім, якія збудуцца ў свой час.

Народ жа чакаў Захарыю і дзівіўся, што ён затрымліваецца ў святыні. А калі ён выйшаў, не мог гаварыць з імі; і яны пазналі, што меў аб’яўленне ў святыні. Ён жа гаварыў з імі на мігах і заставаўся нямым.

А калі скончыліся дні служэння ягонага, ён вярнуўся ў свой дом. Пасля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная, і ўкрывалася пяць месяцаў, і казала: Так учыніў мне Пан у тыя дні, калі глянуў на мяне, каб зняць з мяне ганьбу сярод людзей.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • “Захарыя, выслухана просьба твая”. Колькі ж доўгіх год ён маліўся? Іх мінула дастаткова шмат, каб ён згубіў надзею, што яна будзе пачута. Сумневы захлынулі яго, і ён папрасіў даць яму знак. Ці гэта супадзенне, што знак быў у тым, каб ён анямеў? Няздольны гаварыць, ён можа зараз толькі слухаць. Гэтак жа, як Бог слухаў яго на працягу гэтых гадоў. Як Бог слухае мяне.
  • “…і ён пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, непаслухмяных да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць для Пана народ дасканалы.” Ці я магу прыняць удзел у гэтай місіі?

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'