User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-12-15

Божая прысутнасць

Бог са мною, і больш таго:
Ён унутры мяне,
Ён дае мне існаванне.
Дазволю сабе засяродзіцца
на жыватворнай прысутнасці Бога
ў маім целе, у маёй душы, у маім сэрцы –
тут і зараз.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Мц 17:10-13

Калі сыходзілі з гары, спыталі Езуса вучні Ягоныя, кажучы:

Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсці Ілля? Езус адказаў ім: Ілля сапраўды прыйдзе і выправіць усё. Але кажу вам, што Ілля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі з ім, што хацелі. Так і Сын Чалавечы будзе цярпець ад іх. Тады зразумелі вучні, што Ён казаў ім пра Яна Хрысціцеля.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Ілля ўжо прыйшоў у постаці Яна Хрысціцеля. Яго прыйсце стала гарантыяй таго, што Месія таксама набліжаецца, фактычна, ужо знаходзіцца сярод нас. Ці магу я ўсвядоміць неабсяжнасць Навіны аб тым, што Хрыстус быў, ёсць і прыйдзе?
  • Езус прыйшоў каля двух тысяч гадоў таму. Ён таксама прыйдзе напрыканцы часоў, каб судзіць людзей паводле іх веры. Але і цяпер, у дадзены момант, Бог прысутнічае і дзейнічае ў маім жыцці – вось адзіная і непаўторная магчымасць для мяне, каб спаткаць Яго.

Размова

Часам я задаюся пытаннем, што б я сказаў,
сустрэўшыся з Табой асабіста, Пане.
Магчыма, так: “Дзякую, Божа, што Ты заўсёды са мной”.
Я добра ведаю, што былі часы,
калі ты нёс мяне, Пане.
Калі толькі Тваёй моцай я прайшоў
скрозь цёмныя перыяды жыцця.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'