User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-12-14

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Мц 11:16-19

Езус сказаў народу: З кім параўнаю пакаленне гэтае? Яно падобна да дзяцей, якія сядзяць на рынку і, звяртаючыся да сваіх аднагодкаў, кажуць: Мы гралі вам, а вы не танцавалі, мы галасілі, а вы не плакалі. Бо прыйшоў Ян, які не еў і не піў; і яны кажуць: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, і кажуць: Вось чалавек, які любіць есці і піць віно, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў. І была апраўдана мудрасць справамі сваімі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Дзеці з сённяшняга фрагменту Евангелля раздражнёныя тым, што хтосьці не адпавядае іх вобразу мыслення, не ўпісваецца ў створаныя імі ж катэгорыі. Ці задумваўся ты калі-небудзь над тым, колькі трагедый у свеце вынікае па прычыне такога абмежаванага светапогляду? Ці прызнаю я сваю ўпартасць адносна некаторых аспектаў маёй веры? Што мне варта было б змяніць у сваім мысленні?
  • Ян пасціў на пустыні, Езус еў і піў з грэшнікамі. Як сказаў Эклезіяст: “Усё мае свой адпаведны час''. Божа, дай мудрасць распазнаваць час, які найбольш адпавядае таму, каб прысвяціць яго той ці іншай справе.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'