User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-12-13

Божая прысутнасць

"Прыйдзіце да Мяне,
усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас."
Вось я, Пане,
прыходжу спазнаць Тваю прысутнасць.
Прагну прыняць Тваё ацаленне.

Свабода

Калі Бог пажадае мне нешта сказаць,
ці зразумею я?
Калі Бог будзе суцяшаць ці выпрабоўваць мяне,
ці я здолею заўважыць?
Я прашу аб ласцы быць свабодным
ад сваёй прадузятасці
і адчыніццца на ўсё, што Бог хоча мне сказаць.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Мц 11:11-15

Езус сказаў народу: Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не было большага за Яна Хрысціцеля; але найменшы ў Валадарстве Нябесным — большы за яго. З часоў Яна Хрысціцеля і дагэтуль Валадарства Нябеснае сілаю здабываецца, і гвалтаўнікі захапляюць яго. Бо ўсе прарокі і Закон прарочылі аж да Яна. І калі вы захочаце паверыць, то ён — Ілля, які павінен прыйсці.

Хто мае вушы, няхай слухае.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Ці можам мы быць большымі за Яна Хрысціцеля, прадвесніка Месіі? Ян памёр, не ўбачыўшы спаўнення Божых абяцанняў у Хрысце. Ён не бачыў укрыжавання Езуса і хвалы Яго ўваскрасення. Але нават ''найменшы ў Нябесным Валадарстве'' ведае аб гэтых падзеях і разумее іх збаўчы сэнс.
  • Езу, дай мне вушы, якія пачуюць, і сэрца, якое зразумее Цябе.

Размова

Дар мовы – цудоўны дар.
Дапамажы мне, Пане, карыстацца ім добра.
Няхай жа не злятаюць з майго языка
гнеўныя, крыўдныя словы.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'