User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-11-12

Божая прысутнасць

"Прыйдзіце да Мяне,
усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас."
Вось я, Пане,
прыходжу спазнаць Тваю прысутнасць.
Прагну прыняць Тваё ацаленне.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Добры Божа, дапамажы ўсведамляць
Тваю прысутнасць,
Тваю моц і Тваю любоў
праз усе дні жыцця майго.

Слова Божае

Лк 17:1-6

Езус сказаў сваім вучням: Немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго прыходзяць. Лепш было б таму, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора, чым калі б стаў ён прычынаю падзення аднога з гэтых малых.

Сачыце за сабою. Калі ж брат твой зграшыць супраць цябе, дакары яго, а калі пакаецца, даруй яму. І калі сем разоў на дзень зграшыць супраць цябе і сем разоў звернецца да цябе, кажучы: Каюся, — даруй яму.

І сказалі Апосталы Пану: Дадай нам веры. Пан сказаў: Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора, — і яна б паслухалася вас.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Рэзкія словы Езуса нагадваюць нам пра вельмі балючы момант жорсткага абыходжання з дзецьмі, што выклікаў тады і дагэтуль выклікае вялiкi боль і хваляванне ў Касцёле і грамадстве. Мы молімся аб прабачэнні і пакаянні, а таксама за выздараўленне пакрыўджаных людзей, за выпраўленне ганебных структур.
  • “Пане, дадай нам веры!” Бадай найпрыгажэйшая малітва, адзіная, якая можа суправаджаць нас на працягу ўсяго нашага жыцця. Адказ Езуса напаўняе нас суцяшэннем: нават невялікага зярнятка веры дастаткова для таго, каб пачалі рабіцца цуды. Тым не менш, мы схільныя занадта турбавацца аб тым, цi дастаткова моцна ды глыбока мы верым. Дзякуй, Божа, за вялікі дар веры!

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'