User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-11-11

Божая прысутнасць

Быць прысутным – значыць прыйсці і адкрыцца іншаму.
У той момант, калі я прыходжу сюды,
Бог ужо чакае мяне.
Бог заўсёды прыходзіць першым, жадаючы злучыцца са мной
і быць бліжэй, чым мой самы блізкі сябар.
Карыстаючыся гэтай магчымасцю, я вітаю Бога,
Які так любіць мяне.

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Mk 12:38-44

Езус сказаў народу, навучаючы: Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і прывітанні на рынках, і першыя лаўкі ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах. Тыя, хто аб’ядае дамы ўдоў і напаказ доўга моліцца, атрымаюць найцяжэйшы прысуд.

І, сеўшы насупраць скарбонкі, Ён назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса.

Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Зараз яшчэ выразней, чым у часы Езуса, свет апантаны іміджам. Для нашых лiдараў імідж зрабiўся нават важнейшым за iх iдэi i мэты. Я слухаю сёння, як Езус асцерагае нас ад захаплення гэтым глупствам.
  • Езус кажа, што жанчына, якая паклала у скарбонку дзве дробныя манеты, аддала больш за усiх багатых людзей. На самой справе у гэтым крыецца сэнс Евангелля, бо Бог глядзiць у самае сэрца і бачыць ягоную гатоўнасць шчодра аддаваць. Цi я вымяраю сваю каштоўнасць сваім знешнiм поспехам, цi я свабодны шчыра аддаваць апошняе, што маю? Прашу цябе, Божа, дапамажы мне глядзець на сябе i iншых так, як Ты глядзiш на нас.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'