User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-11-10

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

Я існую ў сетцы адносінаў –
з прыродай, людзьмі, Богам.
Я прасочваю сувязі гэтых звёнаў,
прыносячы ўдзячнасць жыццю,
якое цячэ па ім.
Некаторыя звёны гэтага ланцужка
зблытаныя або разарваныя,
і я адчуваю шкадаванне, гнеў, прыкрасць.
І я малюся аб дары прыняцця і прабачэння.

Слова Божае

Лк 16:9-15

Казаў Езус сваім вучням: Здабывайце сяброў сабе несправядівай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры.

Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму, калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? І калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае?

Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне.
Чулі ўсё гэта і фарысеі, якія любілі грошы, і насміхаліся з Яго.

І сказаў ім: Вы з’яўляецеся тымі, хто апраўдвае сябе перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя. Бо, што вялікае ў людзей, тое брыдкае перад Богам.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • «Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім.» Мы адразу разумеем сэнс слоў Езуса, але часта адмаўляемся надаць малым рэчам належнае значэнне ў нашых сэрцах. Маленькія праявы эгаiзму, закрытасці, несур’ёзнага стаўленне да малiтвы маюць значна большы уплыў, чым нам хацелася б. Роўна як i дробныя ўчынкі любовi, клопату i шчырасцi.
  • «Не можаце служыць Богу і мамоне»: крыштальна ясныя словы, якiя дагэтуль выклiкаюць паблажлівыя ўсмешкi. Я малюся за наш свет, які становіцца цалкам апантаны жаданнем здабыць яшчэ больш багацця, зусім не звяртаючы ўвагі на беднае становішча тых, хто не можа або не здольны ўдзельнiчаць у гэтай гонцы.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'