User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-11-07

Божая прысутнасць

Божа, дапамажы мне
быць жывым
у Тваёй святой прысутнасці.
Агарні мяне сваёй любоўю.
Няхай маё сэрца будзе адзіным з Тваім.

Свабода

Пане, Твая смерць на крыжы вызваліла мяне.
Я магу жыць радасна і свабодна
без страху смерці.
Міласэрнасць Твая не мае межаў.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Лк 14:25-33

Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.

Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць.

Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру.

Гэтак кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Вось кошт вучнёўства. Езус прагне мець навокал сябе сяброў, а не змушаных прызыўнікоў са шкадаваннем у вачах. Перад намі паўстае выразная карціна, калі Ён задае пытанне, ці мы гатовыя прыняць цяжкасці прабывання з Ім. Калі наш адказ “так”, то мы ведаем, што Ён ніколі не пакіне нас у адных, але будзе несці нашыя цяжары разам з намі і адкрываць нам, што такое любоў і мужнасць.
  • Вялікія натоўпы ішлі за Езусам; магчыма, таксама і ў гэтым прычына Ягоных моцных слоў: упэўніцца, што ніхто не ходзіць з Ім бяздумна, пад агульным настроем або за кампанію з іншымі. Вучнёўства – індывідуальная справа. Езус хоча гаварыць з табой – з кожным – асобна, а не з чалавецтвам у цэлым.

Размова

Дар мовы – цудоўны дар.
Дапамажы мне, Пане, карыстацца ім добра.
Няхай жа не злятаюць з майго языка
гнеўныя, крыўдныя словы.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'