User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-10-15

Божая прысутнасць

Божа, Ты так мяне любіш,
дапамажы мне зараз адкрыцца Табе,
калі я не зважаю на клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй Любоўю.

Свабода

“Я свабодны”.
Калі я бачу перад сабой гэтыя словы,
адчуваю глыбокую павагу.
Цудоўнае пачуццё свабоды...
Дзякую Табе, Божа.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Лк 11, 29–32

Калі стаў збірацца народ, Езус пачаў гаварыць: Пакаленне гэтае — нягоднае пакаленне, яно шукае знаку, і не будзе дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны. Бо, як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення. Каралева Поўдня ўстане на судзе з людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасць Саламонаву, а вось тут нешта большае за Саламона. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а вось тут нешта большае за Ёну.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Прарок Ёна – знак Божага клопату пра ўсіх людзей. Бог жадае праз яго заклікаць да пакаяння жыхароў далёкай і непрыязнай габрэям Нінівы. Божы клопат ахінае і прарока. Бог захоўвае яго ў бяспецы ў штормах і выпрабаваннях.
  • Я, як Ёна, імкнуся час ад часу ўцячы ад Бога ці раблю выгляд, што не чую Яго закліку любіць тых, хто мне не падабаецца, каб сеяць добрае насенне на бесперспектыўнай зямлі, абвяшчаць Добрую Навіну сучасным “нінівам”.
  • Крыніцай дзейснай прамовы Ёны ў Нініве быў давер да Бога. Малітва з’яўляецца часам узрастання такога даверу і становіцца незаменнай і значнай часткай чалавечага існавання.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'