User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-10-13

Божая прысутнасць

Некалькі хвілін я разважаю пра нябачную прысутнасць Бога ў рэчах:
Ён дае існаванне элементам,
жыццё – раслінам, адчуванне – жывёлам,
нарэшце, Ён прысутны ўва мне
і шчодра надзяляе мяне Сваімі дарамі,
робіць мяне святыняй, месцам прабывання Духа.

Свабода

Я прагну ўбачыць вачамі веры,
якім я мог бы быць і што рабіць,
калі б толькі дазволіў Богу,
майму любячаму Творцу,
працягваць ствараць, вясці і фарміраваць мяне.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Лк 11:27-28

Калі Езус прамаўляў да народа, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!

А Ён сказаў: Больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Прыгожы ўрывак пра благаслаўленне. У Евангеллі ад Лукі шмат гаворыцца пра благаслаўленне, асабліва ў першых двух раздзелах. Шмат людзей - Захарыя, Альжбета, Марыя, Сімяон, Ганна - атрымліваюць бласлаўлённе праз дзяцей - Яна, Езуза, якія павінны нарадзіцца.
  • У гісторыях Лукі благаслаўленыя спяваюць ад радасці. І ўсё ж у Евангеллі дакладна бачна напружанасць паміж Езусам і Ягонай сям'ёй, калі Той, Каго Ён называе Айцом, становіцца цэнтрам Ягонага жыцця і крыніцай ўсялякіх благаслаўленняў.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'