User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-10-10

Божая прысутнасць

Я нагадваю сабе, што пакуль я тут,
Бог з любоўю напаўняе мае лёгкія паветрам
і падтрымлівае ўва мне жыццё.
На некалькі імгненняў я засяроджваюся,
каб адчуць гэта глыбей.

Свабода

Многія краіны ў гэты момант
пакутуюць ад войнаў.
Я схіляю галаву,
дзякуючы за сваю свабоду.
Я малюся за ўсіх
зняволеных і палонных.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Лк 11:1-4

Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў маліцца, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў.

Ён сказаў ім: Калі моліцеся, кажыце:

Ойча, няхай свяціцца імя Тваё,

няхай прыйдзе Валадарства Тваё.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння,

і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму,

і не ўводзь нас у спакусу.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Якая ж цудоўная просьба, з якой вучань звяртаецца да Езуса: “Пане, навучы нас маліцца”. А хто навучыў цябе маліцца? Ці навучыў ты каго-небудзь маліцца, напрыклад, дзяцей?
  • “Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння”, – прасілі людзі, што жылі ў няпэўнасці і беднасці, сярод якіх Езус прабываў і навучаў.
  • “Адпусці нам грахі нашыя”. Езус паказвае выразную сувязь паміж Божым прабачэннем і нашай гатоўнасцю і здольнасцю прабачаць. Адно без другога не можа існаваць!
  • “Не ўводзь нас у спакусу”. Ці Езус ужо прадчувае як скончыцца Яго жыццё? Можа перад Яго вачыма ўжо паўстае сад Аліўны, дзе Ён будзе прасіць Айца захаваць Яго ад келіха цярпення і маліцца: “Але не Мая воля, а Твая няхай станецца”?
  • Якія словы малітвы “Ойча наш” найбольш закранаюць сёння тваё сэрца? Аб чым яно разважае, марыць, просіць Айца?

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'