User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-10-09

Божая прысутнасць

Чым часцей мы клічам Бога,
тым лепш адчуваем Яго прысутнасць.
Дзень за днём
мы набліжаемся
да Божага Сэрца, напоўненага Любоўю.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Лк 10:38-42

Прыйшоў Езус ў адну вёску. І жанчына па імені Марта прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падыйшоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне.

Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Узаемаадносіны Езуса з сям'ёй з Бэтаніі - Мартай, Марыяй і Лазарам - цудоўна апісаныя ў 11 раздзеле Евангелля паводле св. Яна. Гэта дом, у якім Езус заўсёды адчуваў сямейнае цяпло і гасціннасць. Аднак у сённяшнім Евангеллі св. Лука ставіць акцэнт на напружаннасці, якая панавала ў сям'і ў выніку несправядлівага падзелу працы паміж сёстрамі. Нам вельмі знаёмая падобная сітуацыя. Будзем жа памятаць, што нават сярод напружанай паўсядзённасці трэба знаходзіць прычыны для радасці і захаплення.
  • Найбольш значным у гэтай гісторыі з'яўляецца пастава Марыі, якая сядзела ля ног Езуса і ўважліва слухала Яго. Як сапраўдны вучань, Марыя добра ведае, што яны не ў стане адудзячыць Езусу за дар Ягонай прысутнасці. Кожны з нас павінен знайсці баланс паміж момантамі актыўнага служэння і бясцэннымі хвілінамі прабывання з Панам. Аўтэнтычнае хрысціянскае жыццё вынікае з дзвух складнікаў: актыўнасці і сузірання.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'