User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-07-15

Божая прысутнасць

У кожную хвіліну дня і ночы
ты можаш паклікаць Езуса.
Ён заўсёды чакае твайго запрашэння.
Як жа гэта цудоўна...
Не патрэбныя тэлефоны і электронныя скрыні, толькі шэпт.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Мк 6:7-13

Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак.

І сказаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх.

І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне; і выганялі шмат дэманаў, і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Уяві, што ты запрошаны далучыцца да супольнасці Дванаццаці апосталаў. Ты вельмі ўсхваляваны тым, што цябе пасылаюць прапаведваць аб Божым Валадарстве і з нецярплівасцю чакаеш неабходных парадаў ад Езуса для здзяйснення даверанай місіі. Замест гэтага табе кажуць нічога не браць з сабой у дарогу: ісці без розгаласу і матэрыяльнай падтрымкі, без прыстойнай машыны. Ты павінен залежаць выключна ад Божай моцы і ласкі. Толькі пры такіх умовах станеш сведкам нязвыклых рэчаў.
  • У сваім прагненні Касцёла для бедных Папа Францішак засноўваецца менавіта на гэтым фрагменце Евангелля. Мы, хрысціяне, маем права быць матэрыяльна забяспечанымі людзьмі, але павінны крытычна адносіцца да капіталізму і залежнасці ад зямных багаццяў. Валадарства Божае мала мае супольнага з заможным жыццём. Сапраўднае шчасце – у прастаце жыцця і здольнасці заўважаць патрэбы іншых.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'