User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-07-13

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Мц 10:16-23

Езус сказаў сваім Апосталам: Вось Я пасылаю вас, як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце хітрыя, як змеі, і простыя, як галубы. Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас на суд і ў сінагогах сваіх будуць біць вас. І павядуць вас да кіраўнікоў і да каралёў з-за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну пазнаць, што сказаць.

Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас. І выдасць брат брата на смерць, і бацька сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб’юць іх. І ўсе будуць ненавідзець вас за Маё імя. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены.

Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Запаведзь Езуса Хрыста мае доўгатэрміновы характар. У цяжкі час Яго дапамога будзе там, дзе ёсць патрэба, але нашая вера ў Бога можа прывесці да канфлікту нават з самымі блізкімі людзьмі. Мы падобныя на авечак – яны знойдуць сабе дарогу і сярод ваўкоў, калі толькі ідуць за пастырам. Так і мы павінны не зводзіць вачэй з Пана, які вызначае нам шлях.
  • Малітоўна заглыбляючыся ў Божае Слова, назаві некаторыя з цяжкасцяў, з якімі табе давялося сустрэцца (ці прыходзіцца змагацца зараз) на шляху ўзрастання ў веры і працы над сабой, калі задзейнічаны былі ўсе свае сілы, і пагавары з Езусам пра гэты досвед.
  • Адчуй глыбіню чуласці і ўдзячнасці, з якімі Ён вітае ўсе твае намаганні чыніць дабро. Што ты скажаш Яму ў адказ на такія адносіны? Можа стацца і так, што адначасова з суцяшэннем і радасцю, нейкая частка цябе будзе супраціўляцца гэтаму набліжэнню да Бога.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'