User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-07-10

Божая прысутнасць

Біццё майго сэрца, дыханне, рух маіх думак –
знакі таго, што Бог працягвае мяне ствараць.
Я спыняюся на імгненне і стараюся ўсвядоміць
гэтую прысутнасць Бога ўва мне.

Свабода

Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У цяперашнія часы, Божа, учыні мяне вольным
ад усіх формаў расізму і нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх Любячых вачах.

Усведамленне

Я нагадваю сабе,
што знаходжуся ў прысутнасці Бога.
Я знаходжу прытулак у Яго Сэрцы.
Ён – мая моц у хвіліны слабасці,
Ён – маё суцяшэнне ў хвіліны смутку.

Слова Божае

Мц 9:32-38

Прывялі да Езуса нямога чалавека, апанаванага злым духам. І калі злы дух быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць. І людзі казалі са здзіўленнем: Ніколі не было такога ў Ізраэлі. А фарысеі казалі: Князем дэманаў Ён выганяе злых духаў.

Абходзіў Езус усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач.

Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра.

Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Калі, як гаворыць Пасланне да Габрэяў, Езус нязменны ўчора, сёння і навекі, ты можаш паразважаць, кім Ён з’яўляецца для цябе ў сённяшнім фрагменце Святога Пісання:
  • Ці тым, Хто спачувае табе ў сучасным свеце, дзе мудрае кіраўніцтва ў вялікім дэфіцыце?
  • Ці тым, Хто мае бязмернае жаданне лячыць людзей такіх, як мы, ад жыццёвых ран, асабліва ад раны, нанесенай стратай пачуцця ўласнай чалавечай годнасці?
  • Ці тым Езусам, які натхняе нас гаварыць аб свеце любові і адносінаў – ва ўмовах, калі нашае асяроддзе патрабуе сёння маўчаць пра гэта? Мы губляем магчымасць гаварыць аб рэчах, якія маюць найбольшае значэнне.

Размова

Дар мовы – цудоўны дар.
Дапамажы мне, Пане, карыстацца ім добра.
Няхай жа не злятаюць з майго языка
гнеўныя, крыўдныя словы.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'