User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-16

Божая прысутнасць

Божа, дапамажы мне
быць жывым
у Тваёй святой прысутнасці.
Агарні мяне сваёй любоўю.
Няхай маё сэрца будзе адзіным з Тваім.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Мц 5:33-37

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана было продкам: Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае. Я ж кажу вам: не прысягайце наогул: ні небам, бо гэта пасад Божы; ні зямлёю, бо гэта  падножжа ног Ягоных; ні Ерузалемам, бо гэта горад вялікага Караля. Ні галавою сваёй не прысягай, бо не можаш  ніводнага воласа зрабіць белым або чорным.

І няхай будзе слова вашае «так-так», «не-не». А што звыш гэтага, тое ад злога.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус хоча, каб Ягоныя вучні былі людзьмі свайго слова.
  • Калі тое, што ты кажаш супадае з тым, што ты робіш, то няма неабходнасці прысягаць. Асабістая цэласнасць становіцца ўсё больш запатрабаванай цнотай сапраўдных лідэраў: калі ты не парушаеш правілы сам, ты больш выразна ўбачыш, што правільна, а што не, і ў цябе хопіць мужнасці дзейнічаць супраць зла там, дзе ты зараз ёсць.
  • Адна чылійская касцёльная супольнасць перапісала Благаслаўленні: Шчаслівыя чыстыя сэрцам – не тыя, што паводзяць сябе, як анёлы, але тыя, чыё жыццё празрыстае, – бо яны Бога ўбачаць”.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'