User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-15

Божая прысутнасць

Біццё майго сэрца, дыханне, рух маіх думак –
знакі таго, што Бог працягвае мяне ствараць.
Я спыняюся на імгненне і стараюся ўсвядоміць
гэтую прысутнасць Бога ўва мне.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Мц 5:27-32

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Не распуснічай. Я ж вам кажу: кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту ў сэрцы сваім.

Калі правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і адкінь ад сябе, бо лепей табе, каб загінуў адзін з тваіх членаў, чым усё цела тваё будзе кінута ў геену. І калі правая рука твая спакушае цябе, адсячы яе і адкінь ад сябе, бо лепей табе, каб адзін з тваіх членаў загінуў, чым усё цела тваё пойдзе ў геену.

Сказана: Калі хто адпускае жонку сваю, няхай дасць ёй разводны ліст. А я кажу вам: Кожны, хто адпускае жонку сваю, акрамя як з прычыны распусты, той робіць яе распусніцай, а хто жэніцца з разведзенаю, той распуснічае.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Зноў Езус перабольшвае, каб падкрэсліць галоўнае. Ці Ён на самай справе прапануе нам вырваць правае вока і выкінуць? Ці сапраўды Ён хоча, каб хтосьці пачаў адразаць сабе правую руку?
  • Ён вучыць нас некаторым сапраўды практычным навыкам, якія дапамогуць утрымацца на добрым шляху: трэба пазбягаць слізкага ўзбочча, на якое зводзіць нас грэх, таму што адтуль мы трапім ў больш глыбокія цяжкасці.
  • Спакусу лепш за ўсё адкідаць адразу: не дазваляй ёй затрымлівацца! Дзейнічай супраць яе і выбірай лепшы шлях.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'