User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-14

Божая прысутнасць

На момант я спыняюся
і разважаю пра жыватворчую прысутнасць Бога
ў кожнай частцы майго цела,
ва ўсім, што вакол мяне,
у кожным імгненні майго жыцця.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Мц 5:20-26

Езус сказаў сваім вучням: Калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

Вы чулі, што было сказана продкам: Не забівай; а хто заб’е, падпадае пад суд. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд. Хто ж скажа брату свайму «рака», падпадае пад Высокую раду, а хто скажа «неразумны», падпадае пад геену вогненную.

Таму, калі ты прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь там дар свой перад ахвярнікам і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, і тады прыйдзі і прынясі дар свой.

Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты з ім яшчэ ў дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе суддзі, а суддзя не аддаў цябе слузе, і не ўкінулі цябе ў вязніцу. Сапраўды кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошні грош.

 

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус часта карыстаецца перабольшваннем, каб навучыць нас сапраўды важным рэчам. Таму трэба звярнуць большую ўвагу не на спосаб, але менавіта на тое, што Ён імкнецца даць нам зразумець.
  • Злавацца, зневажаць адно аднаго, абзываць усялякімі словамі – дрэнны спосаб падтрымліваць адносіны. Езус вучыць быць уважлівымі да іншых людзей, шукаць прымірэння перш за ўсё.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'