User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-13

Божая прысутнасць

Біццё майго сэрца, дыханне, рух маіх думак –
знакі таго, што Бог працягвае мяне ствараць.
Я спыняюся на імгненне і стараюся ўсвядоміць
гэтую прысутнасць Бога ўва мне.

Свабода

Пане, Ты стварыў мяне свабодным.
Часцей за ўсё, я прымаю гэты дар як належны.
Натхні мяне жыць у свабодзе так, як Ты прызначыў:
з лагодным сэрцам, поўным даверу да Цябе

Усведамленне

Добры Божа, дапамажы ўсведамляць
Тваю прысутнасць,
Тваю моц і Тваю любоў
праз усе дні жыцця майго.

Слова Божае

Мц 5,17-19

Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Кніжнікам цяжка пагадзіць словы Езуса з Яго свабодай духа ў шматлікіх пытаннях адносна шабату. Езус не адкідае Стары Запавет, але вяртае ягоныя асновы: любі Бога і любі бліжняга. Ён неаднойчы падкрэслівае, што жыццё павінна быць цэласным, каб людзі маглі прачытаць нашыя прынцыпы праз паводзіны, і гэта больш істотна, чым павучаць людзей Закону. Цяжэй жыць адной запаведдзю, чым прапаведваць іх дзясяткамі.
  • Спаўненне Старога Запавету адбылося ў Асобе Езуса Хрыста. Закон добры толькі таму, што вядзе да Хрыста. Нашая рэлігійнасць добрая толькі тады, калі набліжае нас да Бога – праз Хрыста. Сённяшняя малітва ў прысутнасці Езуса вядзе нас да Бога, нашага Айца, найбольш дасканалым шляхам, якім ёсць сам Езус.

Размова

Езу, Ты заўсёды быў чулы з малымі дзецьмі,
калі сустракаў іх на зямлі.
Навучы па-дзіцячы поўнасцю давяраць Табе
і жыць ва ўпэўненасці,
што Ты ніколі не пакінеш мяне.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'