User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-11

Божая прысутнасць

Я нагадваю сабе, што пакуль я тут,
Бог з любоўю напаўняе мае лёгкія паветрам
і падтрымлівае ўва мне жыццё.
На некалькі імгненняў я засяроджваюся,
каб адчуць гэта глыбей.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Мц 5:1-12

Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:

Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць.

Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.

Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.

Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.

Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне.

Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У дзень, калі мы ўшаноўваем Усіх святых, і асаблівым чынам згадваем ўласнае пакліканне да святасці, Літургія Слова прапануе нам благаслаўленні. У сваім нядаўняй адгартацыі аб святасці, папа Францішак называе благаслаўленні “пасведчаннем асобы хрысціяніна”. Жывучы ў адпаведнасці з імі, – дадае папа, – мы адказваем на пытанне: “Што трэба рабіць, каб быць добрым хрысціянінам?”
  • Тым не менш, часам благаслаўленні могуць здацца невыканальнымі, бо ў нешматікіх словах гэтулькі ў сабе змяшчаюць. Таму зараз я прашу Езуса паказаць мне, з якім благаслаўленнем Ён звяртаецца да мяне сёння. Я спыняюся на ім у Яго прысутнасці, просячы ласкі, каб жыць гэтым благаслаўленнем больш поўна, каб убачыць, дзе і чым яно з’яўляецца для мяне. Я пастараюся трымаць яго ў галаве і ў сэрцы на працягу ўсяго сённяшняга дня.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'