Заканчэнне
Бог сапраўды з намі – Эмануэль – будзем жа радавацца і весяліцца!
Завяршаючы рэкалекцыі, карысна пэўны час прысвяціць прагляду таго, што адбывалася на працягу гэтых пяці малітоўных частак, каб адзначыць тэмы і пытанні, якія найбольш закранулі вас. Якія пачуцці ўзрушылі вас? Які сказ ці фраза з Евангелля ці адно слова застаецца з вамі? Якія ласкі атрымалі ад Бога? Ці заўважылі перамену ў сабе? Што было складаным у гэтых рэкалекцыях? Добра было б запісаць думкі, планы і ідэі наконт новых пачынанняў, якія ўзніклі падчас малітвы, каб захаваць на будучыню натхненні і пастановы. Ці можаце ўзгадаць моманты, калі анёлы “наведвалі” вас на працягу гэтага Адвэнту? Ці здарылася штосьці паваротнае, як гарматнае адро ў жыцці святога Ігнацыя? Ці ўбачылі вы “зоркі” над галавой? Куды іх святло кліча вас?
Езус не прагне нічога іншага, як толькі ўвайсці ў кожную хвіліну нашага жыцця. Папрасіце Яго цяпер дапамагчы вам убачыць ласкі і благаслаўленні, атрыманыя ад Бога. Прысвяціце некалькі хвілін удзячнасці за гэты святы час, які вы правялі разам з Ім, за паглыбленне адносінаў паміж вамі. Якімі рашэннямі і пастановамі вы будзеце падтрымліваць і ўмацоўваць сувязь з Богам кожны дзень?
Бог сапраўды з намі – Эмануэль – будзем жа радавацца і весяліцца!
Дзякуем за ўдзел у рэкалекцыях
Дзякуем вам за ўдзел у рэкалекцыях гэтага года. Мы спадзяемся, што вам спадабалася сустракацца ў малітве з Богам такім чынам і рыхтаваць сэрца да прыйсця Збаўцы.
Мы хацелі б атрымаць вашыя водгукі аб рэкалекцыях. Што спадабалася? А што можна палепшыць?
Ад усяго калектыву, які працуе ў праекце, мы жадаем вам радаснага святкавання Божага Нараджэння і Новага года!