Адвэнтавыя рэкалекцыі "Новы пачатак"

Запрашаем да ўдзелу ў Адвэнтавых рэкалекцыях гэтага года разам з сайтам “Прастора малітва”. Час, прысвечаны малітоўным разважанням, дае шмат добрых натхненняў і магчымасцяў, каб адступіць ад руціны і напружанасці штодзённага жыцця, малітоўна паразважаць над тым, хто і што з’яўляецца сапраўды важным. Удзел у сёлетніх рэкалекцыях дае шанц шчыра паглядзець на міжасобасныя сувязі, стаўленне да свету, і асабліва ўважліва – на адносіны з Богам. Часта гэтай сферы жыцця не хапае ўвагі, часу, шчырасці. Адвэнт – выдатная магчымасць паразважаць над пытаннямі і праблемамі ў  прысутнасці Бога, які любіць і чакае кожнага з нас, каб мы наблізіліся да Яго.

Новае разважанне будзе чакаць вас кожны панядзелак да канца года, а заключная частка – падвядзенне вынікаў – 2 студзеня.