User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Ян 19:25-34

Слова Божае

Стаялі каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: «Жанчына, вось сын Твой». Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.

Пасля гэтага Езус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, каб здзейснілася Пісанне, кажа: «Прагну». Стаяла пасудзіна, поўная воцату. Тады ўздзелі на ісоп губку, намочаную воцатам, і паднеслі да Ягоных вуснаў. Калі Езус пакаштаваў воцату, сказаў: «Здзейснілася!» І, схіліўшы галаву, аддаў духа.

Юдэі, паколькі быў дзень прыгатавання Пасхі, каб не заставаліся целы на крыжы ў шабат, бо гэты дзень шабату быў вялікі, папрасілі Пілата, каб укрыжаваным паламалі галені і знялі іхнія целы. Таму прыйшлі жаўнеры і паламалі галені першаму і другому, якія былі ўкрыжаваныя разам з Ім. Калі падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо памёр, не ламалі Яму галені, толькі адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада.

Ян 19:25-34
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Паспрабуй уявіць, што ты знаходзішся ля падножжа Крыжа, на якім памірае Езус дзеля бязмежнай любові і салідарнасці з кожным з нас. Дазволь сабе зараз напоўніцца гэтай Любоўю.
    • Падчас Святой Эўхарыстыі святар прамаўляе такія словы: «Гэта цела Маё, якое за вас будзе выдадзена». Ці ўсведамляю я, што Любоў з'яўляецца асноўным арыентырам усёй зямной дзейнасці Хрыста? Ці чую я запрашэнне да таго, каб як мага больш прыпадобніцца да Яго, ахвяруючы сябе і сваё жыццё дзеля служэння Богу і бліжняму?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Паспрабуй уявіць, што ты знаходзішся ля падножжа Крыжа, на якім памірае Езус дзеля любові да кожнага з нас. Паразважай, што Ён адчувае ў гэты момант?
    • Падчас Святой Эўхарыстыі святар прамаўляе такія словы: "Гэта цела Маё, якое за вас будзе выдадзена". Ці ўсведамляю я, што Любоў з'яўляецца асноўным арыентырам усёй зямной дзейнасці Хрыста? Ці чую я запрашэнне да таго, каб як мага больш прыпадобніцца да Яго, ахвяруючы сябе і сваё жыццё дзеля служэння Богу і бліжняму?
    • У якіх сітуацыях я не адказаў на Божы заклік да здзяйснення ўчынкаў любові? Як бы я паступіў цяпер у падобных абставінах?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Можам задаць сабе пытанне: ці дазваляем мы, каб жыццё было асветлена верай Марыі, якая з'яўляецца нашай Маці? Магчыма, мы думаем пра Яе так, быццам Яна далёка ад нас, занадта ад нас адрозніваецца? У цяжкія хвіліны, выпрабаванні, час цемры – ці глядзім на Яе, як на ўзор даверу да Бога, які заўсёды (і толькі!) жадае нашага дабра? Давайце падумаем над гэтым: магчыма, нам будзе карысна па-новаму і асабіста ўзяць для сябе Марыю як прыклад і постаць Касцёла ў такой веры, якой яна валодала! Папа Францішак

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'