Падчас гэтых нязвыклых дзён духоўнай пілігрымкі ў суправаджэнні св. Ігнацыя і Марыі Вард мы навучыліся ўспрымаць сябе як неад'емную частку Божага стварэння. Мы жывем ва ўзаемаадносінах са светам, які Бог стварыў дзеля нашага дабра. Больш таго, мы запрошаныя пакахаць Езуса, як свайго найдаражэйшага сябра і брата. У люстэрку Яго любячага позірку мы бачым саміх сябе такімі, якімі мы ёсць: грэшнікамі, так, але прабачанымі грэшнікамі.
У нашым сумесным падарожжы з Езусам мы бачылі аздараўленні, якія Ён здзяйсняе, пачулі прапанову далучыцца да Яго служэння. Кожны з нас пакліканы абвяшчаць Божае Валадарства, каб змяніць свет. Акрамя таго, мы былі сведкамі таго, як Езус ідзе на Крыж, каб пацвердзіць сваю любоў да нас, нягледзячы на страшныя пакуты. Крыж Хрыста стаў для нас крыніцай жыцця ў хвале ўваскрасення, якой мы штодня можам дзяліцца з іншымі. Няхай упэўненасць у моц збаўчых падзей, якія неўзабаве будзем разам перажываць, умацоўвае нашу веру, каб з адвагай і перакананнем сведчыць аб бясконцай Божай любові ўсяму свету.