• Крок трэці. “Пілігрым вырушае ў дарогу”

    На пачатковым этапе ігнацыянскіх рэкалекцый важна зрабіць усё магчымае, каб убачыць  дабро, якое ёсць ва ўсім стварэнні, у самім сабе і ў іншых. Распачынаем сённяшнюю малітву з традыцыйнага запрашэння ўвайсці ў цішыню.

  • Супакой

    • Спачатку прыслухайцеся да ўсіх навакольных гукаў, якія толькі здолееце злавіць. Затым паспрабуйце сканцэнтравацца на тых гуках, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай вас саміх: дыханні, біцці сэрца альбо на кроках, калі вы знаходзіцеся ў дарозе.
    • Дазвольце сабе расслабіцца і дасягнуць унутранага спакою, вяртаючыся зноў і зноў да гэтага стану, калі думкі пачынаюць разбягацца.

    Цяпер звернемсся да ўрыўку з “Духоўных практыкаванняў” св. Ігнацыя Лаёлы, апрацаваных а. Дэвідам Флемінгам SJ.

  • "Духоўныя практыкаванні". Фрагмент

    “Мэта нашага жыцця – жыць з Богам цяпер і навекі […]

    Усе рэчы ў гэтым свеце з’ўляюцца Божымі дарамі, дадзенымі нам, каб праз іх мы маглі пазнаваць Бога лягчэй і аддзячваць любоўю ахвотней […] Мы шануем і выкарыстоўваем усе Божыя дары ў той ступені, у якой яны дапамагаюць нам развівацца як любячым асобам. Аднак, калі хоць нешта з гэтых дароў становіцца цэнтрам нашага жыцця, то падмяняе сабой Бога і тым самым перашкаджае нашаму руху ў кірунку мэты […]

    Усё мае патэнцыял выклікаць у нас глыбейшую згоду жыць з Богам. Адзіным нашым жаданнем і выбарам павінна быць наступнае: Я хачу і я выбіраю тое, што найлепшым чынам вядзе па паглыблення Божага жыцця ўва мне”.

  • Reflection

    • Кожны з нас запрошаны на спатканне з Богам, які з бязмернай прыхільнасцю адносіцца да ўсяго, што з’яўляецца ў нас сапраўдным, і заахвочвае, каб і мы добразычліва адносіліся да саміх сябе і ўсяго свету.
    • Якія аспекты Божага стварэння вы ўспрымаеце як асаблівы дар? Паспрабуйце ўбачыць, дакрануцца, прыслухацца, пакаштаваць і адчуць іх у сваім уяўленні. Заставайцеся з імі некаторы час з удзячнасцю і асалодай…
    • Важна, як мы адчуваем сябе ў целе і ў нашай рэчаіснасці. Бо менавіта праз цялесныя сустрэчы са стварэннем мы сутыкаемся з нашым любячым Стварыцелем, які прысутнічае ў ім. Ідалапаклонства – гэта не толькі пакланенне язычніцкім багам, але стан, у які мы трапляем, калі ставім на месца Бога тое, што па-сапраўднаму належыць Яму.
    • Спытайце сябе, ці штосьці не замяніла вам Бога ў цэнтры вашага жыцця?
  • Размова з Богам

    • Святы Ігнацый запрашае нас да ўзрастання ў свабодзе, не прапануючы нам адзінага ў сваім родзе шляху да Бога. Мы просім Пана дапамагчы нам трываць у добрых намерах і адкінуць усіх фальшывых ідалаў, якіх мы часта робім падмуркам свайго жыцця. Па магчымасці, знайдзіце або прыгадайце словы, верш ці песню, якія адлюстроўваюць вашу ўдзячнасць за дар стварэння.
    • Што для вас азначае “выбіраць жыццё”? Генры Нувэн, каталіцкі пісьменнік, адзначаў: “Выберы жыццё” (Дрг 30, 19) – гэта Божы заклік да нас, наш пастаянны выбар. Жыццё і смерць заўсёды перад намі: у нашым уяўленні, у думках, словах, жэстах, дзеяннях ...нават у нашай бяздзейнасці. Гэты выбар на карысць жыцця пачынаецца глыбока ўнутры. Самае важнае пытанне не “Ці забіваю?”, але “Што я нашу ў сэрцы: благаслаўленне ці праклён?” Куля, якая забівае, – толькі канчатковая прылада нянавісці, выпеставанай у сэрцы задоўга да таго, як быў абраны пісталет”.
    • Скажыце Богу аб вашых самых глыбокіх прагненнях, якія датычацца вашага жыцця і ўсяго свету.
    • Час малітвы падыходзіць да завяршэння. Магчыма, вы адчуваеце жаданне  большай унутранай свабоды, альбо горыч з-за памераў шкоды, нанесенай стварэнню, альбо трывогу за блізкіх вам людзей, якіх спаткала няшчасце. Паразмаўляйце аб усім з Богам, як сябар з сябрам.
Дамашняя старонка