• Супакой

    Калі карціна праясніцца, наколькі гэта магчыма, застанься ў гэтым стане на некаторы час, і звярні ўвагу на свае пачуцці
    • Памяць можа забяспечыць яшчэ адзін шлях да цішыні, якую мы шукаем на пачатку малітвы. Паспрабуй прыгадаць месца і час, дзе ты адчуваў сябе ціха і бяспечна. Успомні як мага болей дэталяў. Якое гэта было месца? Чаму ты там быў? Што рабіў? Ці быў там хто-небудзь з табой? Няхай карціна таго месца і часу створыцца ў тваім уяўленні.
    • Калі карціна праясніцца, наколькі гэта магчыма, застанься ў гэтым стане на некаторы час, і звярні ўвагу на свае пачуцці. На тое, як ты сябе адчуваў, калі быў у тым месцы і як ты сябе адчуваеш зараз, прыгадваючы гэта.
    • Цяпер падрыхтуй сваё сэрца, каб пачуць сённяшняе чытанне з кнігі Быцця...
  • Божае Слова

    Кніга Быцця 21:8–20

    Дзіцё вырасла і было адлучана ад грудзей. Абрагам жа наладзіў вялікую гасціну ў той дзень, калі Ісаак быў адлучаны ад грудзей.

    Убачыла Сарра, што сын Агары егіпцянкі, якога яна нарадзіла Абрагаму, насміхаецца над Ісаакам. І сказала яна Абрагаму: Выгані гэтую нявольніцу і яе сына, бо не будзе спадкаемцам гэты сын нявольніцы з маім сынам Ісаакам. І палічыў гэта Абрагам даволі непрыемным для сына свайго.

    Але Бог сказаў Абрагаму: Не засмучайся з-за хлопца і нявольніцы тваёй. Ва ўсім, што скажа табе Сарра, слухайся голасу яе, бо ад Ісаака будзе названа тваё патомства. І ад сына нявольніцы Я выведу народ, бо ён твой нашчадак.

    Абрагам устаў на світанні, узяў хлеб і мех вады і даў Агары, усклаўшы ёй на плечы, і адаслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і заблукала ў пустыні Бэрсаба. А калі скончылася вада ў мяху, яна пакінула дзіця пад адным з кустоў, пайшла і села здалёк, на адлегласці лучнага стрэлу, бо сказала: Не хачу бачыць смерці дзіцяці. І села насупраць, узняла лямант і заплакала.

    А Бог пачуў голас хлопца. І анёл Божы з неба паклікаў Агар, і сказаў ёй: Што з табою, Агар? Не бойся, бо пачуў Бог голас хлопца адтуль, дзе ён быў. Устань, падымі хлопца і вазьмі яго за руку, бо Я выведу з яго вялікі народ.

    І Бог адкрыў яе вочы, і яна ўбачыла калодзеж з вадою, і пайшла, наліла ў мех вады і напаіла хлопца. І Бог быў з хлопцам. І вырас ён, і пачаў жыць у пустыні, і стаў лучнікам.

  • Разважанне

    Паспрабуй уявіць сабе пачуцці Агар, калі яна выпраўляецца ў пустыню з сынам
    • Агар і Ізмаіл пачалі гэтую гісторыю бяспечна ў доме Абрагама. Факты сведчаць аб тым, што Абрагам іх любіў і клапаціўся пра іх. Але вельмі хутка жонка Абрагама Сарра пачынае раўнаваць, і заклікае выдаліць гэтых двух з ягонага жыцця. Паспрабуй уявіць сабе пачуцці Агар, калі яна выпраўляецца ў пустыню з сынам.
    • Неўзабаве ежа і вада ў Агар канчаюцца. У гэты час яна блізкая да адчаю і чакае толькі смерці. Ці можаш прысесці побач з ёю ў найцяжэйшы момант яе падарожжа?
    • Раптам Бог адкрывае ёй вочы, і яна бачыць калодзеж. Што гэта значыць для Агар, для яе сына Ізмаіла, і для цябе, калі ты назіраеш за імі?
    • Ізмаіл вырастае ў пустыні, ён прыстасоўваецца да свайго шляху і вучыцца знаходзіць там усё, што яму трэба. Якім ты ўяўляеш сабе Ізмаіла, здатнага выжыць і дасягнуць поспеху ў гэтых складаных умовах?
  • Размова з Богам

    Пісанне заклікае нас распазнаць Бога, які дзейнічае ў гісторыі і жыцці кожнага чалавека
    • У гэтай частцы малітвы, якая заахвочвае да  размовы, ты мог бы прысвяціць крыху часу, каб пагаварыць з кожным з галоўных герояў, спытаўшыся ў iх пра тое, чаму яны так рэагавалі, і як яны сябе адчувалі падчас усіх згаданых падзеяў. Чаму б не пачаць з Сарры, жонкі Абрагама, якая першай патрабуе, каб Агар і яе сын зышлі прэч?
    • Далей можна пагутарыць з Абрагамам. Выглядае так, нібы ён вымушаны выбіраць паміж гэтымі дзвюма жанчынамі і двума сынамі. Што ён робіць у гэтай сітуацыі?
    • Падарожжа Агар у гэтым кароткім урыўку нагадвае амерыканскія горкі. Што б ты хацеў сказаць ёй у розныя моманты жыцця?
    • А што наконт Ізмаіла, маладога чалавека, здольнага прайсці свой шлях цераз пустыню? Як бы магла выглядаць ваша сустрэча з ім праз некалькі гадоў пасля таго, як усе гэтыя падзеі адбыліся?
    • І, нарэшце, Пісанне заклікае нас распазнаць Бога, які дзейнічае ў гісторыі і жыцці кожнага чалавека. Ён выконвае ўсе абяцанні, якія Ён даў. Распавядзі Богу аб усім, што ты ўбачыў падчас гэтай малітвы.

    Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.

    Як была спрадвеку,

    цяпер і заўсёды,

    і на векі вечныя. Амэн.

Дамашняя старонка